СТРЫЖНЁВАЯ СІСТЭ́МА ў будаўнічай механіцы,

геаметрычна нязменная апорная канструкцыя (рама, ферма і інш.), што складаецца з жорстка або шарнірна злучаных паміж сабой у вузлах стрыжняў. Адрозніваюць С.с.: плоскія (гл. Плоская сістэма) і прасторавыя (гл. Прасторавая сістэма); статычна вызначальныя (для іх разліку дастаткова ўраўн. статыкі) і статычна невызначальныя (разлік патрабуе дадатковых ураўн., што характарызуюць дэфармацыі сістэмы). Для стварэння эфектыўных С.с. удасканальваюць метады іх разліку, якія ўлічваюць асаблівасці матэрыялу канструкцый па-за мяжой пругкасці.

т. 15, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)